22 жніўня 2016 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 662 унесены змены і дапаўненні ў Правілы аказання паслуг электрасувязі, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жнiўня 2006 г. № 1055, і ў адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156. У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 2016 года №98 «Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі», які прадугледжвае стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь нацыянальнай сістэмы супрацьдзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку на сетках электрасувязі, і канкрэтызацыі правіл аказання паслуг электрасувязі была прынята дадзеная пастанова. Змены, прынятыя ў пастанове, не закрануць добрапрыстойных абанентаў. Правіламі аказання паслуг электрасувязі аператарам дадзена права прыпыняць і спыняць аказанне паслуг электрасувязі карыстальнікам, блакаваць трафік IР-тэлефаніі ў выпадку парушэння заканадаўства, а таксама дадзена права аператарам запытваць тлумачэнні ад абанента па пытаннях парушэння парадку выкарыстання выдзеленага яму абаненцкага нумара. З пераліку адміністрацыйных працэдур для аператараў электрасувязі выключаецца плата пры рэгістрацыі канала сувязі, які забяспечвае перадачу сігналу электрасувязі паміж сеткавымі станцыямі і (або) вузламі. Пастанова ўступае ў сілу з 18 верасня 2016 года. PDF