У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага праекта, прысвечанага 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага союза моладзі. У цырымоніі гашэння прынялі ўдзел: ✔Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка ігар Васільевіч; ✔першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч; ✔першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дрыга ірына Уладзіміраўна; ✔першы сакратар цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Варанюк Дзмітрый Сяргеевіч; ✔старшыня савета ветэранаў камсамола, піянерскага і моладзевага руху пры Цэнтральным камітэце ГА «БРСМ» Крыўдзенка Аляксей Аляксандравіч; ✔генеральны дырэктар Нацыяльнага мастацкага музея Пракапцоў Уладзімір Іванавіч. Прэзентацыя невыпадкова адбылася менавіта ў сценах музея, бо мастацкай асновай маркі і канверта сталі рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў Пратасені Віктара Сазонтавіча «Партрэт студэнткі» і Паўла Нічыпаравіча Гаўрыленкі «На лясах», на якіх намаляваны маладыя людзі, якія ўвасабляюць эпоху.http://www.belpost.by PDF