Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 кастрычніка 2021 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.
Месца гашэння – Мінск-паштамт.
Колер масцікі – сіні.
Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірылы Тураўскага – вышэйшая духоўная навучальная ўстанова Беларускай Праваслаўнай Царквы. Заснавана ў 1996 годзе з мэтай падрыхтоўкі духоўна-педагагічных кадраў у галіне праваслаўнага багаслоўя на ўзроўні аспірантуры і магістратуры.
Спачатку акадэмія размяшчалася пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры, а з 2015 года ажыццяўляе сваю дзейнасць у Мінску.
Пры акадэміі дзейнічае выдавецтва, царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы і бібліятэка імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
Праект падрыхтаваны па матэрыялах Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.