Вызначаны пераможцы прэміі «Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эканомікі», сярод якіх і дырэктар РУП «Спецыяльная сувязь» Анатоль Гнядзько

У пятніцу, 22 лістапада 2019 года, у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эканомікі». Ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі прафесіяналаў сваёй справы, чые ўласныя поспехі адначасова сталі сур'ёзным укладам у развіццё і росквіт краіны.

Мэта гэтай прэміі - выявіць і паказаць грамадству тых кіраўнікоў, якія здольныя забяспечыць эфектыўную працу сваіх прадпрыемстваў. Так, за высокія паказчыкі узнагароды ўдастоены дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь» Гнядзько Анатоль Міхайлавіч.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, выканаўчай улады, дэпутаты Нацыянальнага сходу і Савета Рэспублікі, кіраўнікі найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў, дыпламаты, журналісты і грамадскія дзеячы.

Для ўдзелу ў конкурсе было прынята больш за 350 заявак ад намінантаў. У выніковым спісе пакінулі 34 лепшых кіраўніка ім былі ўручаны аўтарскія прызы - бронзавыя медалі на мармуровым пастаменце (аўтарская праца беларускага скульптара Я.А.Філіповіча). Вызначаючы пераможцаў, журы конкурсу звяртала ўвагу на экспартаарыентаванасць кампаній, ацэньвала паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці.