1 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Слуцк – культурная сталіца Беларусі 2023 года». Мастак Т. Дольская. Дызайн М. Віткоўскай. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Слуцк – горад у Мінскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна. Упершыню згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых гадоў» як адзін з гарадоў Тураўскай зямлі. Слуцкая зямля праславілася воінамі, мецэнатамі, дзяржаўнымі дзеячамі, выхавала княгіню Анастасію Слуцкую і святую Сафію Слуцкую. Гонар беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – слуцкія паясы. У 2023 годзе Слуцк абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 24 лютага ў аддзяленні паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобл. PDF