26 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава». Мастак Т.Дольская. Дызайн Я.Бядонік. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Пётр Міронавіч Машэраў (26.02.1918, в. Шыркі цяпер Сенненскага р-на Віцебскай вобл. – 04.10.1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). З сакавіка 1965 г. – першы сакратар ЦК КПБ. Пад яго кіраўніцтвам Беларусь дасягнула значных поспехаў у развіцці народнай гаспадаркі, навукі і культуры. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Подрабязнасцi на сайце РУП «Белпошта» PDF