У Мінску праходзіць міжнародны форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы»

Друкаваная версія
26.02.2019

Сёння, 26 лютага, у Мінску адбылося адкрыццё міжнароднага Форуму «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы». З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, які адзначыў, што Беларуссю ўзяты курс на ўкараненне ўсіх новых тэхналогій, якія дазволяць дзяржаве дамагчыся мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама павышэння ўзроўню жыцця грамадзян, рэспубліка ўжо мае пэўны вопыт укаранення смарт-тэхналогій.

Падчас відэапрывітання ўдзельнікаў форуму дырэктар Бюро стандартызацыі электрасувязі МСЭ Чаесуб Лі паведаміў, што Міжнародны саюз электрасувязі гатовы аказваць Беларусі тэхнічную падтрымку па праектах стварэння «разумных гарадоў»

У перыяд з 26-27 лютага 2019 года ў Мінску пад эгідай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праходзіць міжнародны форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы», які сумесна арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ), Праграмай ААН па населеных пунктах і Праграмай развіцця Арганізацыі аб'яднаных нацый пры непасрэдным удзеле беларускага боку.

Форум праводзіцца сумесна з трэнінгам МСЭ «Ключавыя паказчыкі дзейнасці для разумных устойлівых гарадоў у кантэксце дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця».

У міжнародных мерапрыемствах прымаюць удзел прадстаўнікі зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных і прыватных арганізацый Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага саюза электрасувязі, Праграмы ААН па населеных пунктах і Праграмы развіцця Арганізацыі аб'яднаных нацый, а таксама прызнаныя міжнародныя эксперты па тэме стварэння і развіцця сістэм «Разумны горад».

У праграме міжнароднага Форуму - шырокі спектр тэматычных дакладаў міжнародных экспертаў па наступных асноўных напрамках:

  • Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гістроі поспеху і перспектывы
  • Бяспека, прыватнасць, давер і пытанні ідэнтыфікацыі ў рахумных устойлівых гарадах. Рашэнні на аснове інтэрнэту рэчаў
  • Стандартызацыя як стымул развіцця разумных тэхналогій
  • Ключавыя паказчыкі дзейнасці для разумных устойлівых гарадоў у кантэксце дасягненняў МУР

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце МСЭ: https://www.itu.int/ru