27 сакавіка будзе выпушчаная ў абарачэнне паштовая марка «Міжнародны год моў карэнных народаў»

27 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Міжнародны год моў карэнных народаў», наклад якой складзе 36 тысяч.
 
На марцы - афіцыйны лагатып Міжнароднага года моў карэнных народаў на англійскай мове. Мастак Ганна Раманоўская. Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.
 
 У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый абвясціла 2019 год Міжнародным годам моў карэнных народаў.

Гэтае мерапрыемства дае магчымасць павысіць дасведчанасць грамадскасці ў сусветным маштабе аб знікненні моў карэнных народаў і неабходнасці іх захавання, адраджэння і заахвочвання выкарыстання.

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»