ПРЭЗЕНТАВАНЫ ДАДАТАК ДАПОЎНЕНАЙ РЭАЛЬНАСЦІ ДЛЯ ЦЫРЫМОНІІ АДКРЫЦЦЯ ГУЛЬНЯЎ

Друкаваная версія
26.06.2019

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя мабільнага дадатка дапоўненай рэальнасці Opening Ceremony AR Minsk 2019 да цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая адбудзецца ў Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» 21 чэрвеня.

Падрабязнасці на афіцыйным сайце 2-х Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Минску https://minsk2019.by/ru/news/1283

З 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Рэспублiка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні - міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

У рамках II Еўрапейскіх гульняў медалі будуць разыграны ў 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 8 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 г. у горадзе Токіо. Спаборніцтвы па боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.