РУП «Крыптатэх» Дзяржзнака арганізаваў выпуск ідэнтыфікацыйных карт, якія плануюцца да выдачы насельніцтву са студзеня 2021 года. У мэтах забеспячэння працоўных месцаў дзяржаўных органаў і арганізацый счытвальнікамі ідэнтыфікацыйных карт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прымае інфармацыю (кантактная інфармацыя, тэхнічныя характарыстыкі вырабаў і звесткі аб іх сумяшчальнасці з ідэнтыфікацыйнымі картамі, прыкладны кошт, аб'ёмы паставак) аб пастаўшчыках і вытворцах счытвальнікаў ідэнтыфікацыйных карт. Тэхнічныя патрабаванні да счытвальнік тут >>. У выпадку гатоўнасці арганізацыі пастаўляць счытвальнік ідэнтыфікацыйных карт і даць узор для тэставання, просім накіраваць да 2 верасня 2020 года неабходную інфармацыю на электронную пошту: mpt@mpt.gov.by або лістом на адрас Міністэрства сувязі і інфарматызацыі: 220050, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, пр-т Незалежнасці, 10 PDF