Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў мэтах арганізацыі тэставання макетаў ідэнтыфікацыйных карт і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы перададзена ва ўсе абласныя выканаўчыя камітэты па 100 тэставых узораў ідэнтыфікацыйных карт. Дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя названым выканкамам, або тыя, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў гэтых абласцях, могуць атрымаць тэставыя ўзоры, звярнуўшыся адпаведна ў: Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт - Баравік Аляксандр Віктаравіч (+375 152 735545); Віцебскі абласны выканаўчы камітэт - Свістунова Ганна Іванаўна (+375 212 676892); Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт - Александровіч Канстанцін Аляксандравіч (+375 162 209900); Гомельскі абласны выканаўчы камітэт - Шабулдаеў Віталь Уладзіміравіч (+375 232 334537); Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт - Рагачоўскі Сяргей Мікалаевіч (+375 222 749981); Мінскі абласны выканаўчы камітэт - Фабрысенка Аляксандр Аляксандравіч (+375 17 5004286). Дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія знаходзяцца тэрытарыяльна ў горадзе Мінску, могуць атрымаць тэставыя ўзоры, звярнуўшыся па наступных кантактах: Новікаў Сяргей Віктаравіч (+375 17 2878793); Васіленка Аляксандр Мікалаевіч (+75 17 2878764). Для недзяржаўных арганізацый для атрымання ўзораў неабходна звярнуцца ў РУП "Крыптатэх" ГОЗНАКА. PDF