МСЭ апублікаваў Справаздачу «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства». Кароткі агляд 2018

Справаздача «Вымярэнне інфармацыйнага грамадства». Кароткі агляд 2018

У цяперашні час падключэнне да інтэрнэту маюць звыш за палову жыхароў свету
. Па стане на канец 2018 года інтэрнэтам карысталіся 51,2 працэнты фізічных асоб або 3,9 мільярда чалавек. Гэта значны крок наперад, да больш адкрытага для ўсіх глабальнага інфармацыйнага грамадства. У развітых краінах падлучэнне да інтэрнэту маюць кожныя чатыры з пяці чалавек, што практычна адпавядае ўзроўню насычэння. У той жа час у краінах, якія развіваюцца, дзе інтэрнэтам карыстаюцца 45 працэнтаў насельніцтва, па ранейшаму маюцца шырокія магчымасці для росту. У 47 найменш развітых краінах свету (НРС) захоўваюцца адносна нізкія тэмпы распаўсюджвання інтэрнэту: кожныя чатыры з пяці чалавек (80 працэнтаў) усё яшчэ не карыстаюцца інтэрнэтам.

Захоўваецца агульная тэндэнцыя да пашырэння доступу да ІКТ і іх выкарыстання.
У апошнім дзесяцігоддзі ўсе паказчыкі, за выключэннем фіксаванай тэлефоннай сувязі, дэманстравалі ўстойлівы рост. Тым не менш у апошнія гады запавольваецца рост па большай частцы паказчыкаў, якія тычацца доступу, асабліва ў краінах, у якіх значная частка насельніцтва ўжо мае падлучэнне. Калі мы жадаем дасягнуць маштабных мэтавых паказчыкаў Парадку дня МСЭ "Злучым да 2030 года" і Камісіі па шырокапалоснай сувязі ў інтарэсах устойлівага развіцця, неабходна ажыўленне росту. Гэтыя мэтавыя паказчыкі ўключаюць дасягненне 70-працэнтнага ўзроўню пранікнення інтэрнэту да 2023 годзе і 75-працэнтнага ўзроўню - да 2025 года.

З поўнай версіяй справаздачы можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.itu.int