Унесены змяненні і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады

Друкаваная версія
27.03.2017

22 сакавіка 2017 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 215 унесены змены і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, накіраваныя на развіццё інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў у мэтах паскоранага развіцця інфармацыйнага грамадства.

Дзяржаўная праграма прыводзіцца ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год» і сярэднетэрміновай фінансавай праграмай рэспубліканскага бюджэту на 2017-2019 гады, удакладняюцца тэрміны і аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў.

Праграма дапоўнена мерапрыемствамі, накіраванымі на інфарматызацыю дзейнасці Следчага камітэта, Міністэрства па падатках і зборах, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.