Беларуская пошта запусціла пілотны праект па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «Адно акно» і аказанні электронных паслуг праз ААІС у Фаніпалі і Барані

З 27 сакавіка 2019 года карыстальнікі паслуг РУП «Белпошта» могуць звяртацца ў аддзяленні паштовай сувязі «Фаніпаль-1» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці і «Барань» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «Адно акно» і атрыманнем электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС), якія аказваюцца прадпрыемствам у якасці інфармацыйнага пасярэдніка.

Усе запыты па адміністрацыйных працэдурах выконваюцца па пісьмовай заяве пры прадастаўленні арыгінала дакумента, які сведчыць асобу.

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»