Роўна 70 гадоў таму ўвялі ў эксплуатацыю першую пасляваенную АТС-2 у Беларусі

У час Вялікай Айчыннай вялікая частка абсталявання была знішчана, кабелі і паветраныя лініі сувязі таксама былі пашкоджаныя. Аднак сувязісты сталіцы вельмі хутка змаглі ў аднавіць тэлефонныя камунікацыі на даваенным узроўні.

27 кастрычніка 1946 г. была ўведзена ў эксплуатацыю першая пасляваенная АТС-2 дэкадна-крокавай сістэмы на 6 тысяч нумароў. Станцыя была зманціравана з трафейнага абсталявання «Сіменс» ў спецыяльна падрыхтаваным памяшканні па вул. К.Маркса, 29.

У наступныя гады пачалося актыўнае пашырэнне тэлефоннай сеткі. У 1966 годзе Мінская тэлефонная сетка мела ўжо 36 тысяч нумароў.

Дэкадна-крокавыя шукальнікі былі простыя і зручныя ў эксплуатацыі, але хутка зношваліся і патрабавалі пастаяннага догляду, таму ў Швецыі яшчэ ў 1900 годзе пачалі працаваць над іх заменай. Новая канструкцыя атрымала назву каардынатнай і лягла ў аснову каардынатных сістэм.

У 1972 годзе ў Мінску ўведзена першая ў рэспубліцы АТС-41 каардынатнай сістэмы, а ў 1973 годзе быў усталяваны тэлефон 100-тысячнаму абаненту. Сёння ж у Мінску ўстаноўлена больш за 915 тысяч тэлефонаў.