Міністр павіншаваў выхаванцаў Дзіцячага гарадка з надыходзячым Новым годам і Калядамі Самая добрая рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» штогод аб'ядноўвае дзясяткі адрасоў па ўсёй краіне. Напярэдадні чароўных навагодніх святаў усюды чакаюць гасцей, бо менавіта ў гэты час хочацца дзяліцца душэўным цяплом і дарыць радасць. Па шматгадовай традыцыі напярэдадні Новага года і Каляд кіраўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і арганізацый галіны наведваюць дзяцей з дзіцячых дамоў. 26 снежня міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Дзяржаўную сацыяльна-педагагічную ўстанову адукацыі «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска», у якім жывуць дзеці-сіроты і дзеці ва ўзросце да 18 гадоў, якія засталіся без апекі бацькоў. Тут створаны камфортныя ўмовы, максімальна набліжаныя да сямейных. Дзякуючы падтрымцы у тым ліку і арганізацый сувязі ў гарадку ўладкоўваецца побыт, набываюцца неабходныя прадметы мэблі, інвентар, вырашаюцца розныя паўсядзённыя пытанні. Канстанцін Шульган павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі і пажадаў дзецям радасці і здзяйснення запаветных жаданняў. Асобныя словы падзякі міністр адрасаваў педагогам і выхавацелям, дзякуючы якім дзеці знаходзяць клопат, увагу і хатняе цяпло. Вядома ж свята не абышлося без падарункаў. Дзеці падрыхтавалі для гасцей навагоднія сувеніры і запрасілі ўсіх на святочны канцэрт. Даведачна: У Дзіцячым гарадку 12 груп з агульнай колькасцю выхаванцаў 75 чалавек. У аснову стварэння ўстановы пакладзены ідэі: каштоўнасці сям'і і яе адказнасці за лёс дзіцяці; набліжэння умоў выхавання і пражывання дзяцей да сямейных; падтрымкі і комплекснага суправаджэння сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў. Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць у Беларусі з 9 снежня 2019 па 10 студзеня 2020 года PDF