28 лютага 2019 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган прыняў удзел у трэцяй Міністэрскай сустрэчы Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі, якая прайшла ў г.Бухарэсце (Румынія) у рамках старшынства Румыніі ў Савеце Еўрапейскага саюза, якое ажыццяўляецца ў першым паўгоддзі 2019 года . Склад удзельнікаў: кіраўнікі міністэрстваў з шасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна), а таксама краін-членаў Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай камісіі, міжнародных фінансавых інстытутаў, асацыяцый ІКТ і Форуму грамадзянскай супольнасці. У ходзе Міністэрскай сустрэчы Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган К.К. выступіў з інфармацыяй аб асноўных напрамках работы, звязаных з развіццём лічбавых тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь, а таксама па пытаннях развіцця ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку з краінамі-удзельніцамі Усходняга партнёрства і Еўрапейскім саюзам. У рамках трэцяй Міністэрскай сустрэчы адбылося канструктыўнае абмеркаванне пытанняў далейшага развіцця і гарманізацыі лічбавых рынкаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза з улікам вынікаў работы, праведзенай па гэтаму напрамку пасля другой Міністэрскай сустрэчы, якая адбылася ў г.Таліне (Эстонія) у кастрычніку 2017 года. У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні далейшай рэалізацыі праектнай ініцыятывы Еўрапейскага саюза ў галіне лічбавага ўзаемадзеяння з краінамі Усходняга партнёрства «EU4Digital», дзейнасці Сеткі рэгулятараў ў галіне электронных камунікацый краін Усходняга партнёрства (EaPeReg), уключаючы мерапрыемствы па ўзаемадзеянні ў галіне шырокапалоснага доступу і роўмінгу паміж краінамі-удзельніцамі Усходняга партнёрства. Па выніках абмеркавання была адобрана Дэкларацыя Міністэрскай сустрэчы, якая пазначае асноўныя напрамкі лічбавага супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства на сярэднетэрміновую перспектыву, а таксама Дарожная карта на 2019-2020 гады, накіраваная на заключэнне ў 2020 годзе Рэгіянальнага роўмінгавага пагаднення паміж краінамі-удзельніцамі Усходняга партнёрства з мэтай зніжэння тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу ў рамках Усходняга партнёрства. PDF