28 сакавіка 1955 г. унікальны помнік архітэктуры - Мінскі паштамт расчыніў свае дзверы для першых кліентаў. І вось ужо на працягу 62 гадоў будынак сталічнага паштамта можна па праве назваць упрыгожаннем цэнтральнага праспекта горада Мінска. Сёння Паштамт святкуе свой дзень нараджэння, і многія жыхары сталіцы лічаць яго сімвалам адроджанага пасля Вялікай Айчыннай вайны горада, называюць яго творам ручной працы, так як пры яго будаўніцтве не выкарыстоўвалася спецтэхніка, усё рабілася літаральна ўручную. Мінскі паштамт, несумненна, сведчыць аб гістарычнай, архітэктурнай і культурнай каштоўнасці будынка. http://www.belpost.by/ PDF