На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае болей 4 тыс. аб'ектаў паштовай сувязі. У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёме падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 28 аператараў паштовай сувязі, з іх 21 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі. У Рэспубліцы Беларусь сярод новаўвядзенняў і дасягненняў у сферы паслуг паштовай сувязі, рэалізаваных за апошні час на базе IT-тэхналогій, якія спрыяюць павышэнню якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва стала развіццё нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, пашырэнне сеткі паштаматаў, укараненне сервісу «Мабільны паштальён» і электроннай авансавай сістэмы для юрыдычных асоб. Нацыянальная паштовая электронная сістэма – гэта зручны і хуткі спосаб перасылкі простых і заказных лістоў у электроннай і гібрыднай форме з пацвярджэннем факта ўручэння. Колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў у нацыянальнай электроннай паштовай сістэме складае больш за 2 800 карыстальнікаў. Таксама да новых сервісаў, якія прапануюцца нацыянальным аператарам паштовай сувязі, датычыцца электронная авансавая сістэма разліку для юрыдычных асоб. Гэта аблічбаваны аналаг папяровай авансавай кніжкі, які дазваляе ажыццяўляць on-line залічэнне і спісанне грашовых сродкаў за паслугі паштовай сувязі, кантраляваць рух грашовых сродкаў у асабістым кабінеце 24/7, аплачваць шырокі спектр паслуг паштовай сувязі, у тым ліку адпраўку паведамленняў пры дапамозе нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы. Колькасць заключаных дагавораў на аказанне паслуг з выкарыстаннем электроннай авансавай сістэмы складае больш за 7 000 штук. Прадастаўленне паслуг паштовай сувязі карыстальнікам пры дапамозе сервісу «Мабільны паштальён» дазволіла аўтаматызаваць работу паштальёнаў / паштовых кур'ераў і забяспечыць населеныя пункты, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, сучаснымі паслугамі на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь функцыянуе больш за 5 800 адзінак. Для развіцця дадатковага кругласутачнага канала атрымання паштовых паслуг, павышэння ўзроўню абслугоўвання кліентаў і скарачэння часу чакання пры атрыманні паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца, працягваецца пашырэнне сеткі і функцыянальных магчымасцей паштаматаў. Сетка паштаматаў Рэспублікі Беларусь у цяперашні час складае больш за 80 адзінак. Працягваецца ўкараненне аўтаматызаванай сістэмы кіравання патокамі кліентаў, якая дазваляе размяркоўваць патокі карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі і паскараць працэс іх абслугоўвання ў аб'ектах паштовай сувязі. У цяперашні час прызначаная сістэма функцыянуе ў больш як 350 аб'ектах паштовай сувязі, якія маюць два і болей аперацыйныя вокны. Паштовая інтэрнэт-крама Shop.belpost.by ужо 7 гадоў аб'ядноўвае айчынных вытворцаў Рэспублікі Беларусь. На афіцыйным сайце нацыянальнага аператара паштовай сувязі прадстаўлена прадукцыя больш як 300 вытворцаў/пастаўшчыкоў, размешчана больш за 15 000 найменняў тавараў. Акрамя таго, у інтэрнет-магазіне прапануецца шырокі асартымент маркіраванай і філатэлістычнай прадукцыі, канвертаў і паштовай упакоўкі. Галоўная задача Паштовай інтэрнэт-крамы Shop.belpost.by - дыстанцыйны гандаль таварамі і паштовай прадукцыяй з дастаўкай насельніцтву ў любую кропку Беларусі, у тым ліку жыхарам маланаселеных і аддаленых населеных пунктаў. Таксама дастаўка заказаў ажыццяўляецца ў больш як 40 краін замежжа. PDF