Сёння, 29 траўня 2018 года, у Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «25-годдзе Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай мытняў і мытні «Мінск-2».
У аснове спецыяльнага штэмпеля - эмблема мытных органаў Рэспублікі Беларусь, на канверце - эмблемы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай мытняў і мытні «Мінск-2». Дызайн Таццяны Кавалёвай.
У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел:
- Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў;
- Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Аляксеевіч Сянько.
У 2018 году 25 гадоў адзначаюць Віцебская, Гомельская, Магілёўская мытні і мытня «Мінск-2».