Тры арганізацыі сувязі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ва Указе Прэзідэнта ад 23 чэрвеня № 222 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год". Усяго на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 68 пераможцаў спаборніцтва за дасягненне ў 2016 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі рэсурсаў. 29 чэрвеня, напярэдадні Дня Незалежнасці, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый, якія сталі пераможцамі спаборніцтва, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці горада. Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» і СТАА «Космас ТБ» прызнаныя пераможцамі спаборніцтва за дасягненне ў 2016 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый сферы паслуг, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый. Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам» дамогся найлепшых вынікаў у эканоміі рэсурсаў. Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны. Віншуем нашых калег, жадаем новых прафесійных поспехаў! PDF