1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. Дзень беларускага пісьменства займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці Беларусі. У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, менавіта таму святкаванне Дня пісьменства пройдзе ў родным горадзе Францыска Скарыны. Старажытны Полацк ужо двойчы быў цэнтрам святкавання гэтага нацыянальнага беларускага свята. Адбыўся тут і першы Дзень беларускага пісьменства ў 1994 годзе. Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праходзіць 3 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобласці. РУП «Белпошта» PDF