Навіны з Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года

У працы CКР-19 Міжнароднага саюза электрасувязі ў г. Шарм-эль-Шэйху, Егіпет, прымае ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у складзе Першага намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Несцяровіча (намеснік Кіраўніка дэлегацыі), а таксама прадстаўнікоў ААТ «Гіпрасувязь» і РУП «БелДІЭ».

Ужо ў першы дзень працы канферэнцыі Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Несцяровіч прыняў удзел у адкрыцці СКР-19 і правёў нефармальную сустрэчу з намеснікам Міністра лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Алегам Івановым, у ходзе якой адбылося абмеркаванне пазіцый адміністрацый сувязі дзвюх краін на СКР-19, а таксама актуальных пытанняў узаемадзеяння і супрацоўніцтва двух міністэрстваў.

Сёння адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў дэлегацыі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Сяргея Несцяровіча з прадстаўнікамі дэлегацыі Рэспублікі Польшчы на чале з намеснікам Дзяржсакратара Міністэрства лічбавых спраў Польшчы спадарыняй Вандай Бук (Wanda Buk) у ходзе якой бакі абмеркавалі планы і тэрміны вызвалення паласы радыёчастот 694-790 Мгц ад сродкаў наземнага лічбавага тэлебачання ў Беларусі і Польшчы з мэтай ўкаранення перспектыўных радыётэхналогій рухомай сувязі.

Сусветная канферэнцыя радыёсувязі 2019 года (СКР-19) праходзіць у г. Шарм-эль-Шэйху, Егіпет, з 28 кастрычніка па 22 лістапада 2019 года.