30 лістапада 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Медалісты Гульняў XXXI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь. Блок друкаваўся з эмблемай Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, на канверце «Першы дзень» размешчаны лагатып Гульняў ХХХI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. Дызайн А.Мядзведзь. Гульні ХХХI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра (Федэратыўная Рэспубліка Бразілія) праходзілі з 5 па 21 жніўня 2016 года. Больш за 11 000 спартсменаў з 208 краін прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія ўпершыню адбыліся ў Паўднёвай Амерыцы. Спаборніцтвы прайшлі па 38 відах спорту. Падчас спаборніцтваў было разыграна 306 камплектаў медалёў. У Алімпіядзе прынялі ўдзел 123 беларускіх спартсмена ў 23 відах. Залаты медаль заваяваў Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце). Сярэбранымі прызёрамі сталі: Дар'я Наумава (цяжкая атлетыка, да 75 кг), Вадзім Стральцоў (цяжкая атлетыка, 105 кг), Марыя Мамашук (барацьба жаночая, 63 кг), Іван Ціхан (лёгкая атлетыка, кіданне молата). Бронзавыя медалі ў Джавіда Гамзатава (барацьба грэка-рымская, 85 кг), Аляксандры Герасімені (плаванне, вольны стыль, 50 м), Маргарыты Махневай, Надзеі Ляпешка, Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук (веславанне на байдарках, чацвёрка, 500 м), Ібрагіма Саідава (барацьба вольная, 125 кг). У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на на сайце РУП «Белпошта» PDF