30 лістапада 2016 года Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Медалісты XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра»

Друкаваная версія
29.11.2016

30 лістапада 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Медалісты XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра».
Дызайн А.Мядзведзь.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

XV летнія Паралімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра (Федэратыўная Рэспубліка Бразілія) праходзілі з 7 па 18 верасня 2016 года. У складзе беларускай дэлегацыі было 20 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у 5 відах спорту. Усяго ў скарбонцы Беларусі на Паралімпіядзе-2016 10 медалёў.

Ігар Бокі выйграў 6 залатых і 1 бронзавую ўзнагароду і стаў самым тытулованым спартсменам Паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. Па выніках двух Паралімпіяд (Лондан-2012 і Рыа-2016) на яго рахунку 13 медалёў.
Плавец Уладзімір Ізотаў і фехтавальшчык-калясачнік Андрэй Праневіч заваявалі золата. Бронза на рахунку Аляксандра Трыпуця (кіданне кап’я).

На канверце «Першы дзень» размешчаны лагатып XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Паралімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь.

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце РУП "Белпошта"