Сёння, 30 студзеня Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч з рабочым візітам наведаў горад Магілёў. У рамках паездкі правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву Сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод». Кіраўнік ведамства выступіў перад калектывам па тэматыцы ідэалагічнага дня: «2017 год у Беларусі - Год навукі» . Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» з'яўляецца камерцыйнай арганізацыяй з замежнымі інвестыцыямі. Прадпрыемства з'яўляецца рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў». Асноўнымі відамі дзейнасці СЗАТ «МВЗ» з'яўляюцца: • вытворчасць чыгуначнага рухомага складу (код 35201); • неспецыялізаваны аптовы гандаль нехарчовымі таварамі (код 51709). Асноўнай мэтай завода з'яўляецца забеспячэнне задавальнення патрэбаў Беларускай чыгункі і іншых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь у грузавых чыгуначных вагонах. Сайт: http://mogvagonzavod.ru/ru/ PDF