30 сакавіка бягучага года Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь пачала трансляцыю тэлепраграм «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 4», «Беларусь 5" і "Беларусь 24" у HD-фармаце (фармаце высокай выразнасці) . Прагляд тэлепраграм у HD-фармаце даступны тэлегледачам г. Мінска і Мінскай вобласці з дапамогай паслуг IP-тэлебачання і лічбавага кабельнага тэлебачання. Таксама ў цяперашні час РУП «Белтэлекам» забяспечана трансляцыя тэлепраграмы «СТБ» (ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне) у HD-фармаце пасродкам паслугі IP-тэлебачання. Паэтапна трансляцыя тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, у HD-фармаце будзе забяспечана і на тэрыторыі ўсёй краіны. HD-фармат дазваляе атрымліваць малюнак у больш насычаных колерах і дробных дэталях, а працэс прагляду становіцца больш яркім, цікавым і прывабным. Неабходна звярнуць увагу, што для прагляду тэлепраграм ў HD-фармаце неабходна наяўнасць адпаведнага лічбавага тэлевізійнага прыёмніка, які падтрымлівае стандарт малюнка з дазволам 1920х1280 (Full HD). Тэлегледачы, у якіх тэлевізійны прыёмнік не падтрымлівае вышэйназваны стандарт малюнка, прагляд тэлепраграм працягнуць з ранейшай якасцю. PDF