На сённяшні дзень прамыя тэлефонныя лініі - гэта адна з найбольш аператыўных формаў сувязі насельніцтва і прадстаўнікоў органаў улады.
Штотыдзень па суботах такія тэлефонныя лініі праходзяць і ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 287-87-06.
Графік правядзення размешчаны на сайце Мінсувязі па спасылцы
У выпадку замены службовай асобы, якая праводзiць «прамую тэлефонную лінію», інфармацыя дадаткова размяшчаецца ў стужцы навін сайта Мінсувязі.
Так, 2 мая 2020 г. са 9.00 да 12.00 суботнюю «прамую тэлефонную лінію» правядзе намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталля Міхайлаўна па тэлефоне 8 (017) 287-87-06.
Паралельна ў РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта» арганізаваны аналагічныя штотыднёвыя суботнія «прамыя тэлефонныя лініі» з кіраўніцтвам.
2 мая 2020 г. са 9.00 да 12.00 іх правядуць:
Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Шайбакаў Вадзім Уладзіміравіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;
Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Патапенка Сяргей Аляксандравіч па тэлефоне +375 (17) 293 55 48.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб
зваротах грамадзян і юрыдычных асоб пры звароце на “прамую тэлефонную лінію” неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і звесткі пра месца жыхарства і/або
працы/вучобы.