30 красавіка на пасаду начальніка Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю «БелДІЭ» прызначаны Івашкін Аляксей Аляксандравіч. Калектыву РУП «БелДІЭ» новага кіраўніка прадставіў Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган. Міністр адзначыў, што РУП «БелДІЭ» дынамічна развіваецца, пастаянна вядзе актыўную працу па ўдасканаленні ў сферы радыёчастотнага забеспячэння і развіцця сучасных інфармацыйных тэхналогій. Новаму кіраўніку Канстанцін Канстанцінавіч пажадаў прытрымлівацца комплекснага падыходу ў развіцці прадпрыемства з мэтай адпаведнасці сучасным патрабаванням. Раней Аляксей Івашкін займаў пасаду начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва РУП «БелДІЭ», на прадпрыемстве працуе з 2007 года. PDF