Напярэдадні Свята працы ў сталіцы адкрылася абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару. Па выніках працы за 2019 год на яе занесены 62 пераможцы спаборніцтва. У іх ліку 12 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, 10 арганізацый прамысловасці, тры арганізацыі, якія вядуць дзейнасць у будаўніцтве, дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі, дзве - лясной гаспадаркі, 26 - сферы паслуг (гандлю, транспарту, сувязі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншых). За дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў ліку арганізацый сферы паслуг на дошку гонару занесены філіялы «Мінская гарадская тэлефонная сетка» і «Міжгародняя сувязь» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі РУП "Белтэлекам". Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны. Віншуем працоўныя калектывы! PDF