1 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «500-годдзе беларускага кнігадрукавання» Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Мінула шмат стагоддзяў, пакуль у Белаpyci з'явілася першая друкаваная кнiгa. Пачынальнікам кнігадрукавання сярод усходніх славян стаў Францыск Скарына, які ў 1517 годзе заснаваў у Празе друкарню і выдаў Псалтыр – першую друкаваную беларускую кнігу. 500-годдзе беларускага кнігадрукавання – дата сусветнай значнасці, унесеная ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. У аснове маркі – старонка з Псалтыра. У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Падрабязнасцi на сайце РУП «Белпошта» PDF