Сумесны выпуск Беларусі, Казахстана і Расіі. 25-годдзе Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» У аснове маркі – лагатып 25-годдзя МТРК «Мір. У аснове купона і канверта «Першы дзень» – лагатып МТРК «Мір». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным Прадстаўніцтвам МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь. Дызайн – М.Віткоўскай. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». 9 кастрычніка 1992 года ў Бішкеку кіраўнікі 10 дзяржаў-удзельніц СНД падпісалі пагадненне аб стварэнні Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір», закліканай асвятляць палітычнае, эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, фарміраваць агульную інфармацыйную прастору і садзейнічаць міжнароднаму абмену інфармацыяй. Штаб-кватэра тэлерадыёкампаніі, у склад якой уваходзіць 11 прадстаўніцтваў і філіялаў, размяшчаецца ў Маскве. Сёння «Мір» вяшчае на рускай мове ў чатырох часавых паясах у 23 краінах свету 24 гадзіны ў суткі. МТРК «Мір» – гэта тэлеканалы «Мір», «Мір 24», «Мір HD», радыёстанцыя «Мір», інфармацыйна-аналітычны партал www.mir24.tv і шматфункцыянальная спадарожнікавая сістэма «МІР-Тэлепорт». Нацыянальнае Прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь ставіць сваёй мэтай інфармаванне грамадзян Беларусі аб падзеях у краінах Садружнасці, а таксама асвятленне найважнейшых падзей палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Падрабязнасцi на сайце РУП «Белпошта». PDF