На 1 лістапада запланаваны выпуск паштовай маркі «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй»

1 лістапада 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку "25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь.

Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь. Фота для купона Андрэя Пугача і Бадры Вадачкорыя.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Дагавор аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй падпісаны і ўступіў у сілу 6 студзеня 1994 года

Беларусь і Грузія падтрымліваюць інтэнсіўныя двухбаковыя адносіны на ўсіх узроўнях. Ажыццяўляецца рэгулярнае палітычнае ўзаемадзеянне ў рамках штогадовых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Грузіі. Бакі канструктыўна супрацоўнічаюць на пляцоўках міжнародных арганізацый.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва з Грузіяй складае больш за 60 дакументаў, у тым ліку 2 міждзяржаўных, 15 міжурадавых і 18 міжведамасных пагадненняў.

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»