Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. у складзе ўрадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.В., 1-2 лютага 2018 году знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Казахстан. Сёння, 1 лютага 2018 г., Папкоў С.П. правядзе перамовы з Міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Абаевым Д.А. Плануецца абмеркаванне стану і перспектыў далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у тым ліку па напрамках лічбавага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. 2 лютага 2018 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. прыме ўдзел у Міжнародным форуме "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі». У працы форуму прымуць удзел Кіраўнікі ўрадаў дзяржаў ЕАЭС, уключаючы Рэспубліку Беларусь, прадстаўнікі кіраўніцтва міжнародных і рэгіянальных арганізацый па сувязі і інфарматызацыі, дзяржаўных органаў Рэспублікі Казахстан і міжнародныя эксперты. У ходзе форуму плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні развіцця лічбавага ўзаемадзеяння і лічбавай трансфармацыі ў рамках рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў развіцця лічбавага парадку Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку магчымасці выкарыстання ў камерцыйных мэтах інтэграванай інфармацыйнай сістэмы і інфармацыйных рэсурсаў ЕАЭС, а таксама рэалізацыі сістэмы нагляду на прасторы ЕАЭС. PDF