У Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў

31 жніўня 2019 года ва УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" ў Мінску і Віцебску прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года.

Ва ўрачыстай лінейцы прынялі ўдзел Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Несцяровіч Сяргей Анатольевіч, загадчыца аддзела арганізацыйнай працы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Касаткіна Вольга Аляксееўна, прадстаўнік Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Храловіч Вячаслаў Генадзевіч. Быў арганізаваны відэамост паміж УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" (г. Мінск) і Віцебскім філіялам УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

Першы намеснік міністра павіншаваў навучэнцаў новага набору з паступленнем і пажадаў стаць актыўнымі ўдзельнікамі ўкаранення лічбавых інфармацыйных тэхналогій у эканоміку краіны. З Днём ведаў павіншаваў усіх прысутных рэктар УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» Андрэй Зяневіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы ён уручыў Ганаровую грамату кіраўніку валанцёрскага цэнтра Кухарчык І.М. і граматы лепшым валанцёрам акадэміі сувязі, якія прынялі актыўны ўдзел у II Еўрапейскіх гульнях 2019. Калбасін Анатоль прызнаны лепшым валанцёрам Лаўрышаўскай археалагічнай экспедыцыі.

Лепшыя навучэнцы і студэнты акадэміі сувязі ўсклалі кветкі да мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.