Мінсувязі выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Гісторыя грашовых знакаў Беларусі»

Друкаваная версія
31.10.2019

4 лістапада 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Гісторыя грашовых знакаў Беларусі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Дызайн Таццяны Кузняцовай.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Нацыянальная валюта нароўні з гербам, сцягам і гімнам з'яўляецца неад'емным атрыбутам суверэннай дзяржавы. Адным з галоўных складнікаў паўнавартаснай сістэмы грашовага абарачэння з'яўляюцца металічныя грашовыя знакі (манеты).
На паштовых марках прадстаўлены грашовыя знакі Беларусі ўзору 1992–1999 гг., 2000 і 2009 г.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязней на сайте РУП «Белпошта»