Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) – гэта міжнароднае інтэграцыйнае аб'яднанне, створанае для забеспячэння свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы паміж краінамі-ўдзельніцамі. Саюз быў заснаваны ў 2015 годзе і ўключае Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расію. Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў-заснавальнікаў ЕАЭС і актыўна ўдзельнічае ў яе развіцці. Рэспубліка Беларусь стала старшынёй ЕАЭС у яго першы год працы – 2015-ы – і цяпер, праз 10 гадоў, зноў заняла гэта ганаровае месца. Гісторыя беларускіх паштовых выпускаў, прысвечаных тэматыцы ЕАЭС, адлюстроўвае значныя вехі, пачынаючы з 2012 года і да сённяшняга дня, у гісторыі арганізацыі. Храналогія беларускіх паштовых выпускаў па тэматыцы Еўразійскага эканамічнага саюза: 2012 год: Еўразійская эканамічная супольнасць; 2015 год: Еўразійскі эканамічны саюз; 2019 год: 5 гадоў Еўразійскаму эканамічнаму саюзу; 2022 год: 10 гадоў Еўразійскай эканамічнай камісіі; 2024: 10 гадоў Еўразійскаму эканамічнаму саюзу. У 2025 годзе Рэспубліка Беларусь трэці раз прымае старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. Наперадзе нас чакае новы паштовы праект, які стане інфармацыйнай падтрымкай і дэманстрацыяй эканамічнай інтэграцыі краін-удзельніц. Малюнак PDF