Яркія старонкі паштовага летапісу па тэматыцы Еўразійскага эканамічнага саюза

Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) – гэта міжнароднае інтэграцыйнае аб'яднанне, створанае для забеспячэння свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы паміж краінамі-ўдзельніцамі. Саюз быў заснаваны ў 2015 годзе і ўключае Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расію.

Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў-заснавальнікаў ЕАЭС і актыўна ўдзельнічае ў яе развіцці. Рэспубліка Беларусь стала старшынёй ЕАЭС у яго першы год працы – 2015-ы – і цяпер, праз 10 гадоў, зноў заняла гэта ганаровае месца.

Гісторыя беларускіх паштовых выпускаў, прысвечаных тэматыцы ЕАЭС, адлюстроўвае значныя вехі, пачынаючы з 2012 года і да сённяшняга дня, у гісторыі арганізацыі.

Храналогія беларускіх паштовых выпускаў па тэматыцы Еўразійскага эканамічнага саюза:

2012 год: Еўразійская эканамічная супольнасць;

2015 год: Еўразійскі эканамічны саюз;

2019 год: 5 гадоў Еўразійскаму эканамічнаму саюзу;

2022 год: 10 гадоў Еўразійскай эканамічнай камісіі; 2024: 10 гадоў Еўразійскаму эканамічнаму саюзу.

У 2025 годзе Рэспубліка Беларусь трэці раз прымае старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза. Наперадзе нас чакае новы паштовы праект, які стане інфармацыйнай падтрымкай і дэманстрацыяй эканамічнай інтэграцыі краін-удзельніц.

Малюнак