На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за 3 900 аб'ектаў паштовай сувязі, пры гэтым 71 працэнт аб'ектаў размешчана ў сельскай мясцовасці.Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 27 аператараў паштовай сувязі, з іх 21 – на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 6 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.Да навін і дасягненняў у сферы паслуг паштовай сувязі, рэалізаваным за апошні час на базе IT-тэхналогій, адносяцца развіццё нацыянальнай паштовай электроннай сістэмы, электроннай авансавай сістэмы, сэрвісаў «Мабільны паштальён», прылад самаабслугоўвання QR box, а таксама пашырэнне сеткі паштаматаў.Нацыянальная паштовая электронная сістэма – гэта зручны і хуткі спосаб перасылкі простых і заказных лістоў у электроннай і гібрыднай форме з пацверджаннем факту ўручэння. Колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў у сістэме складае больш за 6,3 тыс. карыстальнікаў.Электронная авансавая сістэма – гэта аблічбаваны аналаг папяровай авансавай кніжкі, які дазваляе юрыдычным асобам ажыццяўляць online залічэнне і спісанне грашовых сродкаў за паслугі паштовай сувязі, а таксама аплачваць шырокі спектр паслуг паштовай сувязі. Колькасць заключаных дагавораў на аказанне паслуг з выкарыстаннем сістэмы складае больш за 24,0 тыс. штук.Сэрвіс «Мабільны паштальён» забяспечвае населеныя пункты шырокім спектрам паслуг па-за аб'ектам паштовай сувязі, у тым ліку паслугамі паштовай сувязі, банкаўскімі, фінансавымі і іншымі паслугамі. За першае паўгоддзе 2025 года з дапамогай сэрвісу аказана больш за 12,0 млн. паслуг.Для павышэння ўзроўню абслугоўвання карыстальнікаў і скарачэння іх часу чакання пры атрыманні паштовых адпраўленняў працягваецца пашырэнне сеткі і функцыянальных магчымасцяў паштаматаў. Сетка паштаматаў краіны цяпер складае больш за 215 адзінак.У мэтах развіцця лічбавых сэрвісаў з ліпеня 2024 года ўкаранёны сэрвіс па афармленні і аплаце ў асабістым кабінеце паштовага адпраўлення для адпраўкі ў месцах самаабслугоўвання QR box. Адпраўка ажыццяўляецца шляхам сканавання QR-кода ў мабільным дадатку. За першае паўгоддзе 2025 года з дапамогай QR box адпраўлена больш за 6,7 тыс. паштовых адпраўленняў.2025 год – Год старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза.Эмблема старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС распрацавана выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» (вядучым дызайнерам М.Крэзо).У верхняй частцы эмблемы – элемент са стылізаванымі літарамі (абрэвіятура ЕАЭС).У яе ніжняй частцы – выявы знакавых архітэктурных збудаванняў, якія асацыіруюцца з кожнай з дзяржаў-удзельніц ЕАЭС.Ідэя інтэграцыі, сяброўства і ўзаемаразумення падмацавана наяўнасцю мастацкага элемента ў выглядзе зорак, выкананых у колерах нацыянальных флагаў краін Саюза. Малюнак PDF