Добраахвотная акцыя па пасадцы лясоў на тэрыторыях, пашкоджаных ліпеньскім ураганам, праходзіць у рэспубліцы з 8 па 31 кастрычніка. Акцыя ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі. Абласнымі вытворчымі лесагаспадарчымі аб'яднаннямі вызначаны ўчасткі для пасадак дрэў. Пляцоўку для ўдзелу ў акцыі прадстаўнікамі цэнтральнага апарата Мінсувязі прадаставіў Смалявіцкі лясгас. Нягледзячы на халаднаватае і ветранае надвор'е з задавальненнем супрацоўнікі Мінсувязі прылучыліся да вялікай справы - стварэння новых лясоў. PDF