З 14 па 17 снежня ў Мінску ў Палацы спорту прайшоў традыцыйны адкрыты Кубак Беларусі па фехтаванні памяці заслужаных спартсменаў і трэнераў Беларусі.
Арганізатары: Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Пры фінансавай падтрымцы арганізацый сістэмы Мінсувязі.
У склад Выканкама і Прэзідыума Грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання» уваходзіць намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталля Міхайлаўна.
На першым фота: злева направа - Папкоў С.П., міністр сувязі і інфарматызацыі, Раманькоў А.А., заслужаны майстар спорту (фехтаванне). Дзесяціразовы чэмпіён свету - 1974, 1979, 1982 гг. у асабістым і камандным заліку, 1977, 1983 гг. у асабістым заліку, 1981, 1989 гг. у камандным заліку. Сямнаццацікратны чэмпіён СССР, Аўсянкін А.В., Старшыня ГА «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання».
Сайт Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання
http://www.fencing.by/