У Мінску праходзіць рэгіянальны семінар МСЭ «Тэндэнцыі развіцця і вопыт выкарыстання тэхналогій спадарожнікавай сувязі»

22-23 мая 2018 года ў Мінску праходзіць рэгіянальны семінар МСЭ «Тэндэнцыі развіцця і вопыт выкарыстання тэхналогій спадарожнікавай сувязі».
 
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Бюро развіцця электрасувязі Міжнароднага саюза электрасувязі сумесна з ААТ «Гіпрасувязь» і пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

Семінар прызначаны для прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, рэгулятарных органаў, тэлекамунікацыйных аператараў, устаноў вышэйшай адукацыі, вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання, навуковых і праектных інстытутаў, распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння і іншых зацікаўленых арганізацый дзяржаў-членаў, членаў сектараў і асацыіраваных членаў МСЭ.

На адкрыцці семінара з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара выступілі: першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч, кіраўнік Рэгіянальнага аддзялення МСЭ для краін СНД і Грузіі Апарын Кірыл Уладзіміравіч, намеснік генеральнага дырэктара Выканаўчага камітэта РСС Зара Наталля Яўгенаўна і намеснік дырэктара па навуцы і развіццю ААТ «Гіпрасувязь» Івашка Уладзімір Міхайлавіч.

На семінары разглядаюцца наступныя пытанні:
- нарматыўныя, рэгулятарныя і адміністрацыйныя аспекты развіцця тэхналогій спадарожнікавай сувязі;
- тэхнічныя аспекты развіцця тэхналогій спадарожнікавай сувязі;
- эфектыўнае выкарыстанне спектру і арбітальных рэсурсаў;
- перспектывы развіцця тэхналогій спадарожнікавай сувязі.