Адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага праекта, прысвечанага 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае гашэнне паштовага праекта, прысвечанага 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага союза моладзі.

У цырымоніі гашэння прынялі ўдзел:
✔Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка ігар Васільевіч;
✔першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч;
✔першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Дрыга ірына Уладзіміраўна;
✔першы сакратар цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Варанюк Дзмітрый Сяргеевіч;
✔старшыня савета ветэранаў камсамола, піянерскага і моладзевага руху пры Цэнтральным камітэце ГА «БРСМ» Крыўдзенка Аляксей Аляксандравіч;
✔генеральны дырэктар Нацыяльнага мастацкага музея Пракапцоў Уладзімір Іванавіч.

Прэзентацыя невыпадкова адбылася менавіта ў сценах музея, бо мастацкай асновай маркі і канверта сталі рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў Пратасені Віктара Сазонтавіча «Партрэт студэнткі» і Паўла Нічыпаравіча Гаўрыленкі «На лясах», на якіх намаляваны маладыя людзі, якія ўвасабляюць эпоху.
http://www.belpost.by