Тэлекамунікацыя

Электрасувязь - від сувязі, які ўяўляе сабой любыя выпраменьванні, перадачу або прыём знакаў, сігналаў, галасавой інфармацыі, пісьмовага тэксту, малюнкаў, гукаў або іншых паведамленняў па радыёсістэме, правадной, аптычнай і іншых электрамагнітных сістэмах. Нацыянальны аператар электрасувязі - аператар электрасувязі, на якога Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ускладаюцца функцыі па абавязковаму аказанню ўніверсальных паслуг электрасувязі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і які мае выключнае права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у галіне электрасувязі ажыццяўляе:

  • распрацоўку і рэалізацыю праграм развіцця электрасувязі;
  • каардынацыю дзейнасці ў галіне стварэння і развіцця сетак электрасувязі;
  • перспектыўнае планаванне выкарыстання радыёчастотнага спектру радыёэлектроннымі сродкамі грамадзянскага прызначэння;
  • устанаўленне адзінага парадку ўзаемадзеяння сетак электрасувязі праз сетку электрасувязі агульнага карыстання, а таксама маніторынгу і цэнтралізаванага кіравання сеткай электрасувязі агульнага карыстання;
  • вызначэнне патрабаванняў да пабудовы, нумарацыі, арганізацыйна-тэхнічнага забеспячэння функцыянавання сетак электрасувязі, кіравання імі, да забеспячэння абароны сетак электрасувязі ад несанкцыянаванага доступу да паведамленняў, якія перадаюцца па іх, выкарыстанні радыёчастотнага спектру, парадку пропуску трафіку, аказанні паслуг электрасувязі;
  • рэгуляванне дзейнасці аператараў электрасувязі;
  • міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне электрасувязі, уключаючы ўзаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і адміністрацыямі электрасувязі іншых дзяржаў, забеспячэнне выканання абавязацельстваў па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь;
  • распрацоўку і прыняцце нарматыўных прававых актаў.

Тэлебачанне і радыёвяшчанне
Лічбавае тэлевізійнае вяшчанне
Сетка сотавай рухомай электрасувязі
Сетка перадачы даных
Сетка стацыянарнай электрасувязі