Цяпер у рэспубліцы пабудавана развітая сетка міжгародніх магістральных ліній па "кальцавой" структуры з прымяненнем валаконна-аптычнага кабеля і абсталявання сінхроннай лічбавай іерархіі. Да ўсіх абласных цэнтраў рэспублікі арганізавана па валаконна-аптычных лініях сувязі (далей - ВАЛС) па тры падыходы, а да ўсіх раённых цэнтраў - па два падыходы. Улічваючы ўзрастаючы попыт на каналы сувязі, аператар электрасувязі - РУП "Белтэлекам" - штогод павялічвае магутнасць магістральнай першаснай сеткі. У рэспубліцы мэтанакіравана праводзіцца работа па пракладцы ВАЛС да сельскіх АТС. Ва ўсіх населеных пунктах, да якіх пракладзены ВАЛС, устанаўліваюцца вузлы доступу да сеткі перадачы даных для аказання сучасных паслуг (шырокапалосны доступ да сеткі Інтэрнэт, IP-тэлебачанне). У гарадах і сельскай мясцовасці ўстаноўлена больш за 4,17 мільёна тэлефонных апаратаў. Заявы на ўстаноўку тэлефона задавальняюцца ў тэрмін, які не перавышае года з моманту іх падачы. У Рэспубліцы Беларусь паслуга доступу да мясцовай тэлефоннай сувязі з'яўляецца ўніверсальнай, прадастаўленне якой дзяржава гарантуе ўсім карыстальнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па даступных тарыфах. PDF