Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе сямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб электронных інфармацыйных рэсурсах і сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаных у дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм. Распрацоўка і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў і сістэм - адна з ключавых задач у рамках стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы. Фарміраванне дадзенай прасторы ажыццяўляецца як органамі дзяржаўнага кіравання, так дзяржаўнымі і недзяржаўнымі прадпрыемствамі, навуковымі, навучальнымі і грамадскімі арганізацыямі. Штогадовы каталог «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», пачынаючы з 2012 года, распаўсюджваецца на электронным носьбіце сярод усіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый. Электронная версія каталога актуалізуецца штомесяц, а таксама звесткі, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, даступныя на сайце НІРУП «ІППС»: http://www.ipps.by. Сямнаццаты выпуск каталога 2018 года папоўніўся 3 229 інфармацыйнымі рэсурсамі і 24 інфармацыйнымі сістэмамі. Усяго Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў змяшчае звесткі аб 17 059 інфармацыйных рэсурсах органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый усіх формаў уласнасці, у тым ліку аб 16 427 актуальных і 632 выключаных інфармацыйных рэсурсах. Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных сістэм змяшчае інфармацыю аб 293 інфармацыйных сістэмах, у тым ліку аб 284 актуальных і 9 выключаных інфармацыйных сістэмах. У 2018 годзе зарэгістравана 24 інфармацыйныя сістэмы, праведзена актуалізацыя 17 інфармацыйных сістэм. Каталог таксама размешчаны на сайце Мінсувязі PDF