Праведзена рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульган са Старшынёй Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза Аленай Клюйковай, у рамках якой абмяркоўваліся пытанні па развіццю рынку тэлекамунікацый і праблемы дзейнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў галіны. У прыватнасці разгледжаны пытанні, звязаныя з наяўнасцю інстытута ўпаўнаважаных аператараў па пропуску міжнароднага і нацыянальнага міжсеткавага трафіку, фарміраваннем нарматыўнай базы і практыкі правапрымянення, звязанай з выплатай узнагарод за выкарыстанне правоў пры ажыццяўленні дзейнасці па распаўсюджванню тэлепраграм, рэгуляваннем дзейнасці ОТТ-сэрвісаў. Пры сустрэчы Клюйковай А.Г. адзначана, што для малых і сярэдніх прадпрыемстваў галіны асноўнымі на гэтым этапе з'яўляюцца праблемы доступу ў кабельную каналізацыю, вяртанне сродкаў, выплачаных у Фонд Універсальнага абслугоўвання пастаўшчыкамі паслуг электрасувязі да атрыманых тлумачэнняў аб парадку збору і інш. Старшыня ТГС праінфармавала Міністра, што прадстаўнікі галіновага саюза просяць прапрацаваць больш эфектыўны механізм фарміравання рэгулюемых ўпаўнаважанымі аператарамі тарыфаў з улікам інтарэсаў малых і сярэдніх прадпрыемстваў галіны, і кіруючыся зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2018 №743 Стратэгіі развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусь - краіна паспяховага прадпрымальніцтва». Пры абмеркаванні дзейнасці ОТТ-сэрвісаў прыйшлі да разумення неабходнасці далейшага ўдасканалення нарматыўна-прававой базы, якая рэгламентуе прадастаўленне гэтай паслугі, сумесна з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі. Міністр пазначыў, што ўзнятыя членамі ТГС праблемныя пытанні, зараз актуальныя, і міністэрствам праводзяцца пэўныя прапрацоўкі па гэтых напрамках, але ў той жа час пазначыў, што і з боку арганізацый, якія аказваюць паслугі электрасувязі на тэрыторыі рэспублікі павінны няўхільна выконвацца патрабаванні заканадаўства ў галіне сувязі. Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб далейшай прапрацоўцы пазначаных пытанняў і абмеркаванні іх на Грамадска-кансультатыўным Савеце пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. PDF