«Паважаныя калегі, работнікі галіны сувязі, інфарматызацыі і тэлекамунікацыйнага сектара! Прыміце мае сардэчныя віншаванні з прафесійным святам, якое мы па традыцыі адзначаем 7 мая, - Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі! Прайшлі дзясяткі гадоў з таго часу, як Дзень сувязі быў адзначаны ўпершыню. Сёння, у эпоху бурнага развіцця інфармацыйных і лічбавых тэхналогій, з упэўненасцю можна адзначыць, што кола спецыялістаў, якія лічаць гэты дзень сваім прафесійным святам, значна пашырыўся. 7 мая мы з удзячнасцю адзначаем слаўныя традыцыі, пакінутыя нам у спадчыну паважанымі ветэранамі Вялікай Айчыннай і сувязістамі пасляваенных гадоў. Дарагія сябры! Дзякую за Вашу нястомную працу і адказнае стаўленне да службовага абавязку. Выказваю упэўненасць у тым, што лепшыя традыцыі і дасягненні галіны будуць памнажацца, а яе кадравы патэнцыял дазволіць і ў далейшым вырашаць з годнасцю ўсе задачы, пастаўленыя перад намі, якія носяць сапраўды глабальны і стратэгічны характар. Але разам з маштабнымі мэтамі сувязісты па-ранейшаму верныя і свайму першаму наканаванню - злучаць людзей, дорачы радасць зносін. Жадаю, каб Ваша праца была ўзнагароджана станоўчымі водгукамі Вашых кліентаў і партнёраў. Усім моцнага здароўя, цудоўнага настрою, натхнення на новыя паспяховыя дасягненні, дабрабыту і росквіту» Міністр сувязі і інфарматызацыі К.К.Шульган Відэавіншаванне Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанціна Шульган з Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі глядзіце на ЮтубКанале Мінсувязі https://youtu.be/vDIjLwtovjM PDF