Сёння, 6 жніўня, Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган ажыццявіў рабочую паездку ў Маладзечна. Правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі Маладзечанскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі, Маладзечанскага занальнага вузла паштовай сувязі і Маладзечанскага ўчастка ААТ «Мінсктэлекамбуд». У межах сустрэчы кіраўнік Мінсувязі праінфармаваў аб ходзе выканання даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў цэлым па Мінсувязі, абмеркаваў з удзельнікамі далейшыя перспектыўныя напрамкі работы ў сферы дзейнасці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і адказаў на пытанні, цікавыя прысутным работнікам. Наведаў аддзяленне паштовай сувязі г. Маладзечна і азнаёміўся з арганізацыяй працы работнікаў. Варта адзначыць, што на тэрыторыі як раёна, так і горада забяспечваецца выкананне ўстаноўленых нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва ў галіне сувязі: заявы на ўстаноўку тэлефона з тэрмінам задавальнення больш за 1 год адсутнічаюць; забяспечана магчымасць аказання паслуг шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт у кожным населеным пункце з насельніцтвам 300 жыхароў і вышэй; тэлефанізаваныя ўсе пункты аховы здароўя, у тым ліку ў аграгарадках; дастаўка пошты ажыццяўляецца 1 раз у дзень не менш за 5 дзён у тыдзень. Маладзечанскі рэгіянальны вузел паштовай сувязі з'яўляецца структурным падраздзяленнем Мінскага філіяла РУП «Белпошта» ў склад якога ўваходзіць Валожынскі ўчастак паштовай сувязі. Работнікамі Маладзечанскага РВПС абслугоўваюцца каля 700 населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва больш за 167 тыс. чалавек. У склад Маладзечанскага ЗВЭС ўваходзяць: Вілейскі, Валожынскі і Мядзельскі вузлы электрасувязі. PDF