Інвестыцыі за студзень-снежань 2024 года

Па арганізацыях сістэмы Мінсувязі інвестыцыі ў асноўны капітал за 2024 год склалі 731,9 млн. руб. (104,8 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2023 года), у тым ліку:

  • будаўніча-мантажныя работы – 374,5 млн. руб.;
  • выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў – 309,3 млн. руб.

Крыніцамі фінансавання інвестыцый у 2024 годзе з'яўляліся ўласныя сродкі арганізацый сістэмы Мінсувязі (708,4 млн.руб.), сродкі рэспубліканскага бюджэту (16,3 млн.руб.), сродкі мясцовых бюджэтаў (0,004 млн.руб.).

Па выніках 2024 года магутнасць аб'ектаў сувязі, уведзеных у эксплуатацыю арганізацыямі сістэмы Мінсувязі, склала:

Вобласці

Мантаваная ёмістасць партоў шырокапалоснага доступу

Кабельныя лініі

сувязі

 

партоў

удзельная вага

км

удзельная вага

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ:

166592

100%

444

100%

Брэсцкая

28 416

17%

27

6%

Віцебская

18 432

11%

157

35%

Гомельская

26 488

16%

105

24%

Гродзенская

14 784

9%

112

25%

г. Мінск

15 360

9%

3

1%

Мінская

34 464

21%

-

-

Магілёўская

28 648

17%

40

9%

Па віду дзейнасці «Тэлекамунікацыі» аб'ём інвестыцый у асноўны капітал за 2024 год склаў 934,6 млн.руб. (117,1 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду 2023 года), з іх:

  • будаўніча-мантажныя работы - 388 млн.руб.;
  • выдаткі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў – 481,5 млн.руб.